Дырэктар дзіцяча — юнацкай школы алімпійскага рэзерву-майстар спорту па вольнай барацьбе Муштукоў Вячаслаў Уладзіміравіч. Кантактны тэлефон 8 (02231) 40-587. Намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці-Крыжова Лізавета Аляксандраўна. Кантактны тэлефон 8 (02231) 40-587. Адрас: г. Быхаў, вул. Дорахава, д. 83А факс. 8 (02231) 40-587
Асноўныя напрамкі работы: 1. Рэалізацыя Дзяржаўнай праграмы развіцця фізічнай культуры, спорту па падрыхтоўцы спартыўнага рэзерву; 2. Адбор і падрыхтоўка перспектыўных навучэнцаў, перадача іх у вышэйшае звяно падрыхтоўкі; 3. Развіццё і ўдасканаленне матэрыяльна-тэхнічнай базы; 4. Прапаганда здаровага ладу жыцця.
У сваёй структуры ГСУСУ «Быхаўская Спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву " мае аддзяленні па відах спорту: 1. Барацьба вольная 2. Плаванне 3. Лёгкая атлетыка
Нашы дасягненні за 2020 год: дзевяць спартсменаў-навучэнцаў перададзены ў вышэйшае звяно падрыхтоўкі, пяцёра выхаванцаў спартыўнай школы выканалі нарматыў кандыдата ў майстры спорту. Спартсменамі ўстановы заваявана 150 прызавых месцаў, з іх 27 першых ступеняў на спартыўных мерапрыемствах рознага ўзроўню.
Нашы дасягненні за 2021 год: сем спартсменаў-навучэнцаў перададзены ў вышэйшае звяно падрыхтоўкі, трое выхаванцаў спартыўнай школы выканалі нарматыў кандыдата ў майстры спорту. Спартсменамі ўстановы заваявана 146 прызавых месцаў, з іх 29 першых ступеняў на спартыўных мерапрыемствах рознага ўзроўню.
Нашы дасягненні за 2022 год: тры спартсмены-навучэнцы перададзены ў вышэйшае звяно падрыхтоўкі, чацвёра выхаванцаў спартыўнай школы выканалі нарматыў кандыдата ў майстры спорту. Спартсменамі і выхаванцамі ўстановы заваявана 159 прызавых месцаў, з іх 56 першых ступеняў на спартыўных мерапрыемствах рознага ўзроўню.
Нашы дасягненні за 2023 год: трое спартсменаў-навучэнцаў перададзены ў вышэйшае звяно падрыхтоўкі, шэсць спартсменаў-навучэнцаў спартыўнай школы павысілі спартыўнае майстэрства да ўзроўню I спартыўнага разраду і кандыдата ў майстры спорту. Спартсменамі і выхаванцамі ўстановы заваявана 164 прызавых месцаў, з іх 58 першых ступеняў на спартыўных мерапрыемствах рознага ўзроўню. Сем выхаванцаў школы ўваходзяць у склад нацыянальнай і зборнай каманд Рэспублікі Беларусь па барацьбе вольнай і лёгкай атлетыцы.